Пра пасланні Маці Божай і веб-бачыну

Веб-бачына, якую Вы зараз праглядаеце, прысвечана пасланням Дзевы Марыі ў Меджугор'і і Яе заклікам да супакою і згоды, скіраваным да ўсяго свету.

Меджугор'е, размешчанае ў Босніі і Герцагавіне, з'яўляецца месцам аб'яўленняў Маці Божай, Матулі Збавіцеля свету, які, памершы за нас на крыжы, перамог смерць, і ўваскросшы, дараваў нам жыццё. Яго Маці, Марыя, ужо больш за трыццаць год з'яўляецца ў Меджугор'і, заклікаючы ўсіх людзей і кожнага чалавека паасобку прыняць Хрыста ў малітве і штодзённым жыцці.

Заклікі і звароты Багародзіцы заключаюцца ў канкрэтных словах: Бог, вера, супакой, навяртанне, малітва, пакута, святая Імша, пост, споведзь, ружанец, Святое Пісанне.

“Пасланні з Меджугор’я” з’яўляюцца польскім евангелізацыйным праектам з мэтай распаўсюджання зваротаў Маці Боскай. Калі б Вы пажадалі падтрымаць гэту справу, то мы звяртаемся да Вас з просьбай аб малітве падтрымкі намераў Каралевы Свету.

Апрача гэтага, для забеспячэння прававой і арганізацыйнай базы евангелізацыі з дапамогай паслянняў Багародзіцы быў заснаваны Фонд Маці Божай Каралевы Свету з Меджугор'я (http://fundacja.medziugorje.org).

Рэдакцыя “Паслянняў з Меджугор’я” распаўсюджвае звароты Панны Марыі з Меджугор’я ў Інтэрнэце разам з рознымі даследаваннямі, тэкстамі і аўдыёзапісамі. Рэдакцыя займаецца таксама публікацыяй найбольш поўнага збору пасланняў Багародзіцы з Меджугор’я (пакуль толькі на польскай мове) з апрацаванымі крыніцамі і перакладамі з харвацкай мовы, а таксама іншых матэрыялаў у выглядзе брашур і ўлётак.

Па меры арганізацыйных магчымасцяў, а таксама ў выніку запатрабаванасці мы можам прапанаваць пераклад ўсіх згаданых выданняў, пасланняў і матэрыялаў на іншыя мовы.

Мы запрашаем усіх ахвотных падтрымаць місію евангелізацыі Маці Божаў па меры Вашых магчымасцяў – праз малітву, падтрымку адпаведна да сваіх здольнасцяў і ўменняў, ахвяруючы свой час, падтрымліваючы такім чынам, якім Вы лічыце патрэбным. Самым галоўным усё ж застаецца жыццё паводле завешчаных нам пасланняў.

© Пасланні з Меджугор'я
http://medziugorje.oredzia.net
redakcja@medziugorje.oredzia.net
Телефон: (+48) 572-827-418

Калі Вы жадаеце ў дадзены момант пашырыць свае веды пра пасланні Маці Божай і Меджугор’е на Вашай мове, перайдзіце, калі ласка, на галоўную польскую старонку і выкарыстайце інструменты перакладу, якія знаходзяцца зверху з правага боку, пад сцягамі, і выберыце патрэбную мову.

Няхай Бог адорыць Вас супакоем,
Рэдакцыя


Дадзены пераклад быў выкананы перакладчыкам з польскай мовы – Віктарам Шукеловічам.